free web maker

Глуша Адамовіча

Мы ствараем брэнд пасёлка Глуша ў Бабруйскім раёне на падставе імя і спадчыны Алеся Адамовіча, які правёў у Глушы дзяцінства і юнацтва.

Алесь Адамовіч

Выбітны беларускі пісьменнік і публіцыст. Нобелеўская лаўрыятка Святлана Алексіевіч называе яго сваім настаўнікам. Ягонае імя апошнім часам усё хутчэй забываецца, моладзь часта нават не ведае такога пісьменніка.  У родным пасёлку Адамовіча - Глушы, дагэтуль не адчынены музей, няма нават шыльды, якая б распавядала пра тое, што ён там жыў, што шмат якія з ягоных твораў бяруць пачатак менавіта тут. Імя Алеся Адамовіча неабходна вярнуць у беларускую памяць, захаваць ягоную спадчыну для нашчадкаў. Таксама трэба прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці стварэння музея і іншай мемарыялізацыі імя Адамовіча.

Глуша - пасёлак пад Бабруйскам з багатай і цікавай гісторыяй і прыгожымі краявідамі. Сукупнасць такіх чыннікаў, як гісторыка-культурная спадчына, прырода, блізкасць да буйнога раённага цэнтра - Бабруйска, добрая транспартная камунікацыя, наяўнасць мінімальнай інфраструктуры, робяць вёску перспектыўнай што да развіцця турызму. Асаблівую ролю тут могуць адыграць імя і спадчына Алеся Адамовіча, і прасоўванне Глушы менавіта як ягонай малой радзімы. Стварэнне музея, адкрыццё помніка, указальнікаў і стэндаў, турыстычных маршрутаў, могуць вырашыць адразу дзве праблемы – паспрыяць ушанаванню імя Адамовіча, прыцягненню большай увагі да ягонай ролі ў беларускай літаратуры і грамадстве, а адначасова падрыхтаваць глебу для эканамічнага развіцця Глушы за кошт турызма. 

Для каго мы гэта робім?

  • Глушанцы - жыхары пасёлка, якія не ведалі Алеся Адамовіча, змогуць даведацца пра свайго земляка і мясціны, звязаныя з пісьменнікам. Тыя, хто займаюцца рамёствамі, змогуць прадаваць свае вырабы/сувеніры турыстам.
  • Турысты - проста госці і аматары творчасці Алеся Адамовіча з лёгкасцю змогуць самастойна наведваць Глушу і не баяцца нешта прапусціць на малой Радзіме пісьменніка
  • Турыстычныя фірмы - атрымаюь у свой спіс яшчэ адзін цікавы маршрут

Што будзем рабіць

крокі па рэалізацыя праекта

жнівень-верасень 2019

Усталяваць помнік

Выраб бюста(дазвол на усталяванне каля Глушанскага пасялковага Дома Культуры атрыман, грошы сабраны праз Талаку) і ганаровае адкрыццё

жнівень 2019

усталяваць інфармацыйныя стэнды і указальнікі

Вырабіць і ўсталяваць інфармацыйныя стэнды і ўказальнікі на асноўныя турыстычныя аб’екты

жнівень 2019

Мапа Глушы

надрукаваць мапу Глушы з асноўнымі турыстычнымі аб’ектамі і буклеты пра экскурсію-спектакль

жнівень-верасень 2019

Біатуалет і кантэйнеры для смецця

набыць для правядзення масавых мерапрыемстваў (этнаграфічных фестываль «Глушанскі хутарок» і будучы літаратурны фестываль Адамовіча) біятуалет і кантэйнеры для раздзельнага збору смецця 

Каманда

Андрусь Архіпенка

Лідар каманды, афіцыянт у рэстаране

Наталля Халанская

Менеджарка, дырэктарка крэатыўнага парка "1387"

Алеся Лацінская

Менеджарка, журналістка, вядоўца курсаў Мова Нанова

Марына Маўчанова

Менеджарка, журналістка, старшыня бабруйскага філіала БАЖ

Дар'я Роскач

Менеджарка, настаўніца геаграфіі

Сяржук Лацінскі

Фатограф

Ванда Архіпенка

Бухгалтар

Невялікая статыстыка

мы пачалі працу не так даўно, але ёсць цікавыя лічбы

90

Публікацыі ў СМІ

Прыблізна столькі пра нас пісалі ў розных газетах і парталах ад пачатку кампаніі па ўшанаванні памяці Алеся Адамовіча.

5

Мерапрыемствы

Столькі было праведзена публічных мерапрыемстваў нашай камандай (сустрэча з дачкой пісьменніка, публічныя чытанні, прэзентацыя прыпынка, прэзентацыя мультымедыйнага праекта, экскурсіі)

936

Подпісы

Столькі подпісаў было сабрана пад стварэннем бюста Алесю Адамовічу у п. Глуша Бабруйскага р-на Магілёўскай вобласці

мы верым у тое, што робім

513

Народнае галасаванне 

Столькі мы набралі галасоў на народным галасавані Social Weekend і трапілі ў 1/4 конкурса

8057

Краўдфадынг

Столькі мы сабралі за 1,5 месяцы на краўдфандынгавай платформе Talaka.org, на стварэнне бюста. А агулам было сабрана амаль 6000 даляраў.

Пра нас

Штокажуць пра нас іншыя людзі і СМІ

«Гэта даўно ўжо трэба зрабіць, гэта наша справа гонару. Я ахвяравала грошы, яны ляжаць без справы ўжо колькі год. Я вельмі хачу, каб гэта ўсё нарэшце з мёртвай кропкі кранулася»

... Едучы на Глушчыну, я кожны раз праязджаў Глушу - вёску Адамовіча, дзе ён пахаваны. Зараз група энтузіястаў на чале з Андрусь Архіпенка абвесціла конкурс буктрэйлераў па кнігах дзядзькі Алеся. Шчыра падтрымліваю гэты праект: пра Адамовіча нам трэба памятаць, як і пра Кастуся Каліноўскага.

Ініцыятыва, з якой крок за крокам выступаюць Андрусь Архіпенка з камандай і, дарэчы, заўсёды атрымліваюць станоўчыя вынікі, на першы погляд неглабальная, але вельмі важная для Глушы - у прыватнасці, для Беларусі - увогуле.

Партнёры і Інфармацыйныя партнеры

Далучайцеся да нас!

© Copyright 2019 Mobirise - All Rights Reserved